ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» сумесна з ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» абвяшчае дзіцячы конкурс «Помнікі роднага краю».
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу маладых грамадзянаў Беларусі да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй «малой радзімы». Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў.
На конкурс прымаюцца журналісцкія матэрыялы, краязнаўчыя работы, эсэ, малюнкі, якія прысвечаныя архітэктурным і гісторыка-культурным помнікам Беларусі. Вітаюцца работы пра малавядомыя гістарычныя мясціны нашай краіны, пра забытыя і закінутыя помнікі.
Усе конкурсныя працы мусяць быць падпісаныя. На зваротным баку малюнкаў і пад кожным артыкулам ці эсэ, дасланым на конкурс, мусяць быць напісаныя імя і прозвішча ўдзельніка конкурсу, ягоны ўзрост, хатні адрас і тэлефон.
Аб’ём работы – не больш за 4 друкаваныя старонкі 12-ым кеглем.
Пераможцы конкурсу будуць ушанаваныя. Лепшыя працы і малюнкі ўвойдуць у друкаваную кнігу «Мая Беларусь».
Работы на конкурс прымаюцца да 1 сакавіка 2009 году.
Свае працы трэба дасылаць на адрас: 220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 17–304 з пазнакай «на конкурс «Помнікі роднага краю».
Паводле рассылкі belngo.info
«Помнікі роднага краю»
23.01.2009