Чэшская арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае конкурс праектаў на мікрагранты па праграме “Развіццё грамадзянскай супольнасці і інфармаванасці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”.
Мэты праграмы: актывізацыя грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці, прапагандаванне каштоўнасцяў, звязаных з правамі чалавека.
Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасці і навізне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць грамадскія арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.
Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацыяй, якія супрацоўнічаюць паміж сабой. Рэалізацыя і справаздачнасць праекту – да 15 кастрычніка.
Заява мусіць змяшчаць наступную інфармацыю:
I. Агульная інфармацыя
1. Назва праекту
2. Назва арганізацыі
3. Кіраўнік праекту
4. Кантактныя звесткі (адрас, эл. пошта, тэлефон, Skype)
5. Рэгіён
6. Сума гранту
7. Раней рэалізаваныя праекты і іх спонсары
8. Тэрмін рэалізацыі праекту
II. Апісанне праекту (не болей за старонку A4)
III. Мэта
IV. Мэтавая група
V. План дзеянняў
VI. Праектная група
VII. Чаканыя вынікі і ўстойлівасць праекту пасля сканчэння фінансавання
VIII. Часавы графік
Каштарыс (па магчымасці ў Excel)
Апошні тэрмін падачы заяваў – 17 сакавіка.
Заяву трэба даслаць на эл.адрас mikrapraekty@gmail.com.
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
Конкурс мікрагрантаў на развіццё грамадзянскай супольнасці
22.02.2009



