Акадэмія Салідарнасці

09.04.2009

Tertio Millennio і Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці запрашае да ўдзелу ў працы “Акадэміі Салідарнасці”.


Мерапрыемствы ў межах “Акадэміі Салідарнасці” пройдуць 19–24 ліпеня ў Гданьску. Яны разлічаныя, перш за ўсё, на студэнтаў і моладзевых актывістаў з Польшчы і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – Беларусі, Арменіі, Азейбарджану, Эстоніі, Казахстану, Грузіі, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны.


Плануецца, што ў мерапрыемствах Акадэміі Салідарнасці возьмуць удзел больш за 70 маладых людзей.


Падчас заняткаў, якія будуць весціся на англійскай мове, будуць абмеркаваныя пытанні па змене грамадскай думкі і падвышэнні ўзроўня развіцця грамадзянскай адукацыі. Лекцыі будуць чытаць вядомыя прадстаўнікі рэлігійных і палітычных арганізацый, такія як прафэсар Ежы Бузэк, прафэсар Анджэй Пачкоўскі, кс. Мацей Зэмба, былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса.


Для ўдзельнікаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы зарэзервавана 50 месцаў.


Галоўным чынам, “Акадэмія” накіраваная на студэнтаў, якія не дасягнулі 29-гадовага ўзросту.


Арганізатары прадстаўляюць харчаванне, жытло і аплочваюць праезд цягніком (альбо любым іншым танным транспартам) да Гданьску для удзельнікаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Кошты пералётаў самалётам аплочвацца ня будуць.


Апошні тэрмін падачы заявак – 15 мая.


Падаць заяўку можна на вэб-пляцоўцы па адрасе http://www.akademiasolidarnosci.pl/zapisz_sie/formularz.


Паводле рассылкі belngo.info