Нарвежскі ўрад заснаваў стыпендыі, якія спрыяюць абмену дактарантамі/аспірантамі і маладымі даследчыкамі з іншых краін. Стыпендыі адчыненыя ва ўсіх галінах, у тым ліку прыкладное і выканаўчае мастацтва. Іх можна атрымаць у акрэдытаваных нарвежскіх універсітэтах, даследчых інстытутах, каледжах і іншых арганізацыях універсітэцкага ўзроўню.
Стыпендыя пакрывае выдаткі на дзесяцімесячнае прыбыванне ў Нарвегіі. Іх могуць атрымаць дактаранты, аспіранты і спецыялісты, якія атрымалі ступэнь доктара, кандыдата не болей за 6 гадоў таму. Кандыдаты мусяць валодаць англійскай альбо нарвежскай (дацкай, шведскай) мовамі.
Стыпэндыі даюцца на 1–10 месяцаў цягам аднаго навучальнага году. Асенні семестр – з сярэдзіны жніўня да сярэдзіны снежня, веснавы – з сярэдзіны студзеня да сярэдзіны чэрвеня. Памер стыпендыі – 12 000 нарвежскіх кронаў у месяц для дактарантаў і 15 000 кронаў для кандыдатаў навук. Акрамя таго, пры доўгім прыбыванні вылучаецца 10 000 кронаў на абсталёўванне.
Штогод стыпендыі вылучаюцца прыкладна на 8 млн.кронаў і іх атрымліваюць каля 100 чалавек.
Да заявы на стыпендыю неабходна прыкласьці запрашэнне нарвежскага боку.
Апошні тэрмін падачы заявак: 22 красавіка 2009 году.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Міждзяржаўнай асацыяцыі паслядыпломнай адукацыі па тэл. 495 434–24–38.
Паводле рассылкі belngo.info
Стыпендыі на навучанне і даследчую дзейнасць у Нарвегіі
17.04.2009