Да ўвагі школьных рок-гуртоў

21.04.2009

Шанец для маладых музыкаў: летняя складанка ад Студфармату і Беларускай Музычнай Альтэрнатывы.

Выданне музыкі на дыску — мара для кожнага маладога гурта, і апошнім часам такіх магчымасцяў для калектываў усё больш. У Мінску рыхтуецца новая музычная складанка пазітыўнай і эксперыментальнай музыкі, да ўдзелу ў якой запрашаюцца ўсе ахвотныя ды амбітныя.


Такія салянкі — не навіна ў беларускай музыцы, але цяпер арганізатары мэтаскіравана жадаюць адшукаць новыя таленты і зоркі кватэрнікаў і выступаў у пабах. Можна чакаць, што яны вас знойдуць, а можна даслаць свой запіс на пошту. Патрабаванні да стылю творчасьці даволі шырокія: музыка мае быць пазітыўнай і не вельмі цяжкай, а песні маюць выконвацца на беларускай мове. Рок, ска, рэггі, любыя эксперыменты вітаюцца.


Прадусара для сябе знайсці цяжка, але якому музыку лёгка ў Беларусі? Зараз выйсці ў сьвет вам дапамогуць StudFarmat і БМА. Запісы і інфармацыю пра сябе можна дасылаць на пошту studfarmat@gmail.com да 5 мая.


Паводле Нашай Нівы