Цэнтр навуковай культуры А.Вольта пры ўдзеле The Cariplo Foundation абвяшчае спабор стыпендый для навукоўцаў з Расіі і СНД.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца высокакваліфікаваныя навукоўцы з СНД, якія выкладаюць у ВНУ альбо з’яўляюцца навуковымі супрацоўнікамі.
Веданне англійскай мовы абавязковае.
У межах стыпендыяльнай праграмы прадастаўляецца магчымасць правядзення даследаванняў і выкладання ў адным з універсітэтаў альбо навукова-даследніцкіх цэнтраў Ламбардыі.
Мінімальны тэрмін стыпендыі – 2 месяцы. Аплочваецца праезд, пражыванне, медычная страхоўка.
Стыпендыяльны перыяд – з 17 чэрвеня да 31 снежня.
Неабходныя дакументы:
– Заява ў адвольнай форме
– CV і спіс публікацый
– Ліст з установы, якая прымае навукоўца
– Водгукі
Дакументы неабходна адправіць факсам альбо па эл.пошце, арыгіналы – звычайнай поштай.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 мая.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць: Fax ++39.031.570174,
phone ++39.031.579819, e-mail: lucilla.tempesti@centrovolta.it
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Конкурс стыпендый для навукоўцаў
24.04.2009



