Конкурс работ на тэму смяротнага пакарання

23.05.2009

У студзені 2009 году ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. У рамках гэтай кампаніі абвешчаны конкурс творчых ра па тэме смяротнага пакарання.


Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на пастсавецкай прасторы, дзе да гэтага часу выконваюць смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека.


Мэта конкурсу – прыцягненне ўвагі грамадства і дзяржавы да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі.


Удзельнікам конкурсу прапануецца выказаць сваё стаўленне да выключнай меры пакарання – смяротнай кары.


Умовы конкурсу:


Творчыя працы па праблеме смяротнага пакарання прымаюцца толькі ў электронным выглядзе памерам не болей за 3 друкаваныя старонкі.


Калі ласка, дасылайце свае працы да 25 чэрвеня 2009 году на электронную скрыню nash.konkurs@gmail.com


У лісце павінна быць змешчаная кантактная інфармацыя, імя і прозвішча аўтара.


Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны прызамі. А лепшыя працы будуць змешчаныя на сайтах арганізатараў і патрапяць у зборнік творчых работ.


Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага выкарыстання конкурсных прац з указаннем імя аўтара ў асветніцкай і іншай дзейнасці, скіраванай на прасоўванне і абарону правоў чалавека


Паводле naviny.by