Канцэрты і сустрэчы ў каледжах і ліцэях

27.05.2009

Сустрэча са старшынём Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам і журналістам і краязнаўцам Віктарам Курсікам адбудзецца ва Уздзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі (пасёлак Першамайск, Уздзенскі раён) 29 мая. Пачатак а 15.00. Сустрэча будзе прысвечаная гісторыка-культурнай спадчыне Уздзеншчыны.

Канцэрт Андрэя Мельнiкава ў Вiцебску адбудзецца 31 мая а 17-й гадзiне, па адрасе вул. Крылова, 7 (актавая заля Вiцебскай духоўнай вучэльнi).

Бард Зміцер Бартосік выступіць з канцэртамі ў Магілёве. 3 чэрвеня ён выступіць у Магілёўскім электратэхнічным каледжы. Пачатак выступу ў 14.30. 4 чэрвеня барда чакаюць у Магілёўскім політэхнічным каледжы. Пачатак у 14.30


Паводле budzma.org і Нашай Нівы