Акадэмія правоў чалавека і дэмакратычных ініцыятываў

16.06.2009

Абвяшчаецца набор на ўдзел у міжнароднай праграме “Летняя моладзевая акадэмія правоў чалавека і дэмакратычных ініцыятываў”, якая будзе праходзіць у Польшчы з 16 па 25 жніўня 2009 года.


У Акадэміі прымуць удзел 25 моладзевых актывістаў з Польшчы, Германіі, Беларусі, Украіны і Расіі. З кожнай краіны на падставе пададзеных анкетаў шляхам правядзення конкурсу будзе адабрана па 5 кандыдатаў. Працоўная мова Акадэміі – руская.


Да ўдзелу ў конкурсе ад Беларусі запрашаюцца выпускнікі беларускіх нацыянальных адукацыйных праваабарончых праграмаў для моладзі, найперш – “Беларускай праваабарончай школы”.


Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў файле anketa-bel.doc і даслаць яе на адрас беларускага каардынатара праграмы belschool@gmail.com з пазнакай у тэме “летняя Акадэмія”.


Апошні тэрмін падачы заявак: 28 чэрвеня 2009 году. Пра вынікі конкурсу прэтэндэнтам будзе паведамлена да 10 ліпеня 2009 году.


Арганізатары Акадэміі кампенсуюць выдаткі на візу, праезд (цягнік, аўтобус), забяспечаць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.


Адказы на ўсе дадатковыя пытанні можна атрымаць па электронным адрасе: belschool@gmail.com.


Падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце на сайце: http://spring96.org/be/news/28749/

Паводле рассылкі belngo.info