Конкурс «Польшча '89 – Беларусь 91' – нераўназначныя змены»

23.06.2009

Цэнтр Міжнародных зносінаў (Centrum Stosunkоw Miedzynarodowych) і партал Belarus-Live.eu абвяшчаюць конкурс найлепшых артыкулаў, эсэ, рэпартажаў з Беларусі. Тэма: «Польшча 89'- Беларусь 91' – нераўназначныя змены».


Дасылайце на конкурс цікавыя рэпартажы, фота-рэпартажы, эсэ, артыкулы, аналітыку, якія асвятляюць падзеі, што паўплывалі на мінулыя 20 гадоў Беларусі і Польшчы, і іх узаемных дачыненняў (палітычных, сацыяльных, культурных).


Апошні тэрмін падачы работ: 10 жніўня 2009 году. Работы дасылайце на адрас: konkurs@csm.org.pl


Падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце ў файле Abviestka_aficyjnaja.pdf.



Паводле рассылкі belngo.info