Старшакласнікаў змогуць адлічваць са школ за непаспяховасць па трох прадметах
Праект Кодэкса аб адукацыі, які мяркуецца разгледзець у першым чытанні на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, прадугледжвае адлічэнне з навучальных устаноў за непаспяховасць па трох прадметах. Аб гэтым паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч, паведамляе БЕЛТА.
Адлічэнне са школ магчыма толькі на старэйшай ступені — 10–11-я класы. «Лічыцца, што да 9-га класа ўключна на дзіця яшчэ можна паўплываць, пераканаць, выхаваць», — растлумачыў ён.
Пры гэтым Уладзімір Зданович адзначыў, што дэпутатам пакуль не зусім зразумелы тэрмін «непаспяховасць»: Адзін бал па дзесяцібальнай сістэме — гэта таксама дадатная адзнака, і гэтае пытанне неабходна канкрэтызаваць».
Акрамя таго, адлічэнне навучэнцаў і студэнтаў будзе магчыма за акадэмічныя запазычанасці, нез'яўленне без паважнай прычыны на іспыты, пропуск больш за 10 дзён заняткаў і сістэматычнае парушэнне дысцыпліны. Беларусь можа стаць першай краінай, якая прыняла Кодэкс аб адукацыі.
Паводле сайта naviny.by
Новы Кодэкс аб адукацыі
12.08.2009