Валантэрскі праект для моладзі ў Вільні

03.09.2009

Грамадская арганізацыя “Маладзёжны адукацыйны цэнтр “Фіальта” запрашае да ўдзелу маладых людзей з Беларусі ў праекце Еўрапейскай Валантэрскай Службы ў Літве ў Цэнтры дапамогі сям’і ім.Матулайціса.

Хто можа прымаць удзел? – Беларуская моладзь ва ўзросце 18–30 год.

Калі? – Пачатак праекта 1 кастрычніка 2009, працягласць праекта – 10 месяцаў.


Дзе? – Літва, Вільня


Валантэру забяспечваецца: пражыванне, харчаванне, кішэнныя грошы штомесячна, кошты за атрыманне візы, праезд да Вільні і па сканчэнні праекта – дадому, моўныя курсы (літоўская мова).


Дзейнасць валантэра ў праекце:

· за першыя тыдні ў праекце валантэр паспрабуе ўсталяваць персанальны кантакт з падлеткамі ў Цэнтры

· удзельнічаць у мерапрыемствах, якія адбываюцца ў горадзе, і суправаджаць падлеткаў на гэтыя мерапрыемствы

· дапамагаць супрацоўнікам Цэнтра ладзіць летнікі

· быць ініцыятыўным і ладзіць майстар-класы для падлеткаў у Цэнтры


· удзельнічаць у сходах супрацоўнікаў Цэнтра і прымаць удзел у прыняцці вырашэнняў


· удзедьнічаць у святах Цэнтра і дапамагаць з іх арганізацыяй


· дапамагаць набываць рэчы, гатаваць ежу.


Ахвотныя ўзяць удзел у праекце мусяць даслаць матывацыйны ліст з кароткім рэзюмэ (месца працы/навучання, асноўны занятак, інтэрэсы, досвед удзелу ў моладзёвых праектах, супраца з якой-небудзь арганізацыяй (неабавязковая ўмова) на адрас: marisha.fialta@gmail.com да 7 верасня 2009 г.


З кандыдатамі правядуць суразмову па тэлефоне ці сустрэнуцца супрацоўнікі грамадскай арганізацыі “Маладзёжны адукацыйны цэнтр “Фіальта” 8, 9 і 10 верасня.