Конкурс эмблем праекта «Чатыры стыхіі

18.09.2009

Конкурс эмблем – гэта першая акцыя праграмы «Непратаптаны Шлях»*, якая пачынае гадавы цыкл праекта «Чатыры стыхіі".

Мэтай гэтага мерапрыемства з'яўляецца развіццё мастацкіх здольнасцяў людзей з адмысловымі патрэбамі. Кульмінацыяй акцыі будзе выбар эмблемы, якая найбольш адпавядае тэме года (на 2009 – 2010 год гэта тэма «Чатыры стыхіі") і якая стане эмблемай года. Гэта міжнародны конкурс. Усе дасланыя для ўдзелу ў конкурсе эмблемы пазней афармляюцца ў выставу і экспануюцца на працягу года на ўсіх мерапрыемствах у трох краінах (Беларусь, Польшча, Украіна). Пераможца конкурсу будзе ўзнагароджаны на тэатральным фэсце, які пройдзе ў маі 2010 году.


Эмблема – гэта графічны знак, лаканічны малюнак, які цалкам раскрывае пэўную тэму. Эмблема павінна быць выразнай і выразнай, таму, як правіла, выконваецца чорным па белым ці наадварот. Эмблема павінна ўспрымацца як зблізку, так і на адлегласці.


Абавязковыя рэкамендацыі для выканання эмблемы:

1. эмблема павінна быць выканана чорнымі фарбамі ці фламастарамі на белым фоне;

2. эмблема выконваецца ў крузе, дыяметр якога складае роўна 15 сантыметраў;

3. праца павінна быць індывідуальнай;

4. у конкурсе эмблемы могуць браць удзел толькі працы людзей з абмежаванымі магчымасцямі;

5. кожны ўдзельнік можа падаць ад 1 да 4 работ;

6. работа павінна быць выканана на тэму «Чатыры стыхіі";

7. усе дадзеныя пра аўтара эмблемы (прозвішча, імя, узрост, арганізацыя) павінны быць паказаны на абароце эмблемы, а таксама ўпісаныя ў заяўку на ўдзел у конкурсе эмблемы;

8. заяўка павінна быць запоўненая друкаванымі літарамі;

9. на паэтычнай сустрэчы ў Львове будзе абраная найлепшая эмблема і пяць эмблем у намінацыі «Гледачовая сімпатыя»;

10. найлепшая праца будзе абвешчана эмблемай цыклу гэтага года, а яе аўтара чакае прыз;

11. выстава ўсіх работ і ўручэнне ўзнагарод адбудзецца на тэатральным фэсце (вясна 2009 гады);

12. творчыя працы прымаюцца да 5 кастрычніка па адрасе 224014 г. Брэст, завулак Лётны, д.13, Трацюк Ірыне, з пазнакай «на конкурс эмблемы».


Каардынатар праектаў – Ірына Трацюк, тэл. +375 29 527 96 92, e-mail BELSHLYAH@gmail.com


„Непратаптаны Шлях ” (Nieprzetarty Szlak) – гэта вялікі цыкл творчых імпрез, галоўнае месца ў якіх займаюць людзі з асаблівасцямі развіцця.

Мэта НП:

* усебаковае развіццё людзей з асаблівасцямі развіцця праз творчасць: выяўленчае мастацтва, паэзія, вакальнае мастацтва, і, напрперш тэатральнае мастацтва;

* развіццё людзей з асаблівасцямі развіцця як творчую асобу – творцы культуры.

Непратаптаны Шлях – развіццё і ўзбагачэнне праз праграму, якая прадугледжвае адначасовы ўдзел валанцёраў (якія з'яўляюцца яе арганізатарамі), інструктараў з Польшчы, Украіны, а ад нядаўняга часу і Беларусі, а галоўнае – людзей з асаблівасцямі развіцця.


Непратаптаны Шлях – гэта сістэматычная праца накіраваная на:


* адукацыю і інтэграцыю сярод інструктараў (настаўнікаў і выхавальнікаў) аматарскіх тэатраў, у якіх гуляюць людзі з асаблівасцю развіцця, а таксама ўсебаковая дапамога ў працы з такімі людзьмі;

* інструктараў, якія імкнуцца да самаразвіцця і развіццю сваіх выхаванцаў, удасканальваючы свае тэатральныя навыкі і ўменні як у творчасці так і ў педагогіцы;

* абмен досведам, для рашэнні розных праблем якія могуць узнікаць у рэалізацыі програмы.

Непратаптаны Шлях – гэта:

* сістэматычная праца з дзецьмі, моладдзю і супрацоўнікамі, захопленымі працай з людзьмі, якія маюць асаблівасці ў развіцці;

* выхаванне і тэрапія праз гульню, якая падахвочвае дзяцей і моладзь да самаразвіцця і дапамогі навакольным.

* наватарская творчая форма, накіраваная на дзяцей з розных сацыяльных пластоў: ад людзей з асаблівасцю ў развіцці і сацыяльнай рызыкі, да дзяцей з так званых шчасных сем'яў.