Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з 2007 года сістэматычна праводзіць конкурс “Беларускі Настаўнік года”.
Сёлета абвяшчаецца чарговы конкурс. У ім могуць прыняць удзел педагогі усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш трох гадоў.
На кандыдата конкурса запаўняецца анкета (спампаваць) рэкамендуючай арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца да 12.12.09 на адзін з адрасоў: tbskoly@tut.by, або паштовы, які можна атрымаць па даведачным тэлефоне 8029–7520821.
Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што пацвярджаюць высокія вартасці кандыдата. Пры неабходнасці журы ТБШ можа наведаць установу канкурсанта.
Конкурс будзе асвятляцца ў прэсе і на старонцы ў інтэрнэце https://nastaunik.eu .
Задачы конкурса:
• маральная падтрымка беларускамоўных педагогаў адукацыйных устаноў;
• прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем роднамоўнага выкладання і выхавання ў базавых і сярэдніх школах, дашкольных і пазашкольных установах, ліцэях, гімназіях і каледжах;
• фарміраванне грамадскай думкі аб прэстыжнасці навучання па-беларуску;
• аб’яднанне беларускамоўных педагогаў, спрыянне іх супрацоўніцтву, абмену досведам працы, арганізацыі супольных праектаў і інш.
Крытэрыі вызначэння пераможцаў конкурса:
• выкладанне па-беларуску дысцыпліны ці правядзенне выхаваўчай працы на роднай мове;
• прафесіяналізм і наватарства, творчасць і навуковасць;
• аўтарытэт сярод калег, бацькоўскай грамадскасці і навучэнцаў;
• высокая грамадзянская пазіцыя. Усе дастойныя кандыдаты будуць адзначаны дыпломамі ТБШ, асобна будуць ганараваны тры пераможцы-лаўрэаты на калядныя святы.
Паўторна могуць прымаць удзел у конкурсе ўсе дыпламанты ТБШ, акрамя пераможцаў.
КОНКУРС “Беларускі Настаўнік 2009 года”
22.09.2009