10.10.2009
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” у супрацоўніцтве з лабараторыяй “НовАК” ды інстытутам BISS (Літва) запрашаюць на прэзентацыю «Нацыянальная ідэнтычнасць вачыма беларусаў: хто мы і якімі мы будзем?», дзе будуць агучаныя вынікі даследавання сучаснага стану і тэндэнцыяў развіцця этнічнай ідэнтычнасці беларусаў, уплыву, які аказвае гэтае разьвіцьцё на дынаміку палітычных і грамадскіх працэсаў у Беларусі.
Прэзентацыя адбудзецца 12 кастрычніка ў Мінску.
Пра ўдзел у мерапрыемстве паведамце праз тэлефон + 375 29 337 20 54 альбо электронную пошту: razam@budzma.org
Паводле рассылкі belngo.info



