Медыя-студыя ГА “Адукацыйны Цэнтр “ПОСТ” запрашае да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Правы чалавека і медыя-сродкі”.
Праграма складаецца з наступных частак:
– арыентацыйныя семінары (Мінск)
– медыя-трэнінг (Мюнстэр, Германія)
– міжнародны адукацыйны семінар (Ваймар, Германія)
– праца міні-групы па стварэнні медыя-прадуктаў, прысвечаных розным аспектам тэмы правоў чалавека
– круглы стол (Мінск).
Да ўдзелу ў праграме запрашаецца моладзь, зацікаўленая тэмай правоў чалавека і магчымасцямі працаваць з рознымі аспектамі гэтай тэмы праз СМІ.
Для ўдзелу ў адборы неабходна запоўніць анкету і адправіць на эл.адрас: post.mediastudio@gmail.com.
Апошні тэрмін – 22 кастрычніка.
Пра вынікі спрабору на ўдзел у праграме будзе паведамлена 24 кастрычніка.
Удзел у арыентацыйным семінары з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў праграме. Усе выдаткі за ўдзел у скмінары арганізатары бяруць на сябе.
я інфармацыя – па тэл. +375 29 6532531 альбо e-mail post.mediastudio@gmail.com
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Адукацыйная праграма для моладзі
15.10.2009