«Студэнцкая Рада» пры падтрымцы Міжнароднай сеткі па правах студэнтаў і міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху (МПД) запрашае Вас да ўдзелу ў праекце «Студэнт. Веды і дзеянне», які будзе праходзіць у лістападзе гэтага года ў Мінску.
Калі Вам цікава і Вы не абыякавыя да правоў студэнтаў, гатовыя ўдзельнічаць у вырашэнні актуальных грамадскіх праблем, злучаных з імі, тады гэтая праграма для Вас.
Мы прымаем заяўкі на ўдзел у Праграме ад кандыдатаў з Беларусі, Расіі і Украіны, не старэйшых за 30 гадоў. На асобных умовах могуць быць разгледжаны заяўкі з іншых краін.
Праграма пройдзе ў два этапы:
1. Пачатак – сярэдзіна лістапада:
Міжнародная Студэнцкая школа Праў Чалавека/ Правоў Студэнтаў
Тут ВЫ ДАВЕДАЕЦЕСЯ:
· што такое правы чалавека і якое дачыненне яны маюць да нас і нашага штодзённага жыцця;
· што такое правы студэнтаў і як іх можна ўжываць у практыцы;
· як студэнты ў розны час, у розных гарадах і краінах здолелі паспяхова абараніць сябе і іншых;
· што такое міжнародная студэнцкая салідарнасць і яе роля жыцця грамадства і студэнцтва.
Экспертамі і трэнерамі Школы з'яўляюцца вядомыя праваабаронцы і эксперты ў сферы грамадзянскіх ініцыятыў, а таксама лідэры студэнцкіх рухаў і маладыя грамадзянскія актывісты.
2. Лістапад: Практычнае выкарыстанне атрыманых ведаў.
ВЫ ЗМОЖАЦЕ:
· адстойваць свае правы і правы іншых студэнтаў;
· рабіць свой ВНУ годнай прасторай для навучання;
· змяняць да лепшага свет вакол.
У Школе могуць прыняць удзел маладыя грамадскія актывісты, праваабаронцы, актывісты студэнцкіх рухаў, а таксама ўсе тыя, каму цікавыя правы чалавека ці правы студэнтаў.
Анкету на ўдзел высылайце па адрасе studenthrschool@hrworld.ru да 28 кастрычніка 2009 году ўключна.
Для ўдзельнікаў, якія прайшлі конкурсны адбор, навучанне ў семінарах Школы бясплатнае, выдаецца харчаванне, а для ўдзельнікаў, што прыбываюць з іншых гарадоў і пражыванне. На асобных умовах іншагароднім удзельнікам можа быць аплачаны праезд найбольш эканамічным тыпам транспарта (аўтобус, плацкарт).
За дадатковай інфармацыяй пішыце на e-mail Students.rada@gmail.com,
studenthrschool@hrworld.ru
Паводле http://community.livejournal.com/studrada
Міжнародная школа правоў чалавека ў Мінску
24.10.2009