Праграма малых праектаў MATRA/KAР
Matra – праграма Міністэрства Замежных Спраў Нідэрландаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве рэгулярна прымае заяўкі на гранты з Беларусі.
Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя змены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасці. Змест праекту і ягоныя мэты павінныя цалкам адпавядаць патрабаванням Мatra. Праект павінен якім-небудзь чынам умацоўваць грамадзянскую супольнасць і рабіць яе больш разнастайнай.
Прыкладамі такой актыўнасці могуць быць:
• ініцыятывы па ўмацаванню першынства закона, абароне правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў, ахове прыроды, грамадскага ўдзелу ў мясцовым самакіраванні і г.д.;
• ініцыятывы па ўмацаванні няўрадавых арганізацыяў (НДА);
• ініцыятывы па ўмацаванні ролі незалежных СМІ ў беларускім грамадстве, ўкараненні наватарскіх ідэяў у адукацыі і мастацтве, якія ў сваю чаргу будуць садзейнічаць працэсам сацыяльнай трансфармацыі і станаўленні дэмакратыі.
Заяўкі на атрыманне грантаў Matra/KAР з Беларусі павінныя накіроўвацца арганізатарамі праекта па электроннай пошце war-matra@minbuza.nl ў Амбасаду Нідэрландаў у Варшаве. Амбасада прадстаўляе гранты максімум да 15,000 Euro.
Беларускія суіскальнікі, зацікаўленыя ў грантах Matra/KAP, могуць звяртацца ў Амбасаду Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве ў любы час і падаваць заяўкі ў вольнай форме. Адрас : Embassy of the Kingdom of the Netherlands, Matra/KAP, 10 Kawalerii St., 00–468 Warsaw, Poland, .
Больш інфармацыі пра праграму http://www.mfa.nl/war-en/funds/small_embassy#105863
Кантактная асоба: Mr. Lukasz Byrski (war-matra@minbuza.nl).
Інфармацыю па праграме Matra/KAP у РБ можна таксама атрымаць у Консульстве Каралеўства Нідэрландаў у Мінску ў Вінакурава А.Д. па тэлефоне (017) 262 53 23 (nlconsulate@mail.by).
Паводле рассылкі belngo.info
Праграма малых праектаў MATRA/KAР
06.01.2010