Міжнародная канферэнцыя для моладзі

06.01.2010

Распачаўся прыём заявак да ўдзелу ў 4-ай міжнароднай сесіі “Беларуская Мадэль ААН” (пад эгідай РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”).

Канферэнцыя ўяўляе сабой мадэляванне работы органаў структуры ААН падчас таго, як маладыя ўдзельнікі з’яўляюцца прадстаўнікамі сусветнай супольнасці.

Канферэнцыя будзе праходзіць з 11 па 14 красавіка ў Мінску.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросце ад 15 да 22 гадоў, якія добра валодаюць англійскай мовай, а таксама здольныя аплаціць унёсак за ўдзел у памеры 20 еўра.

Іншагароднія ўдзельнікі будуць пражываць у сем'ях мінскіх удзельнікаў. Выдаткі на дарогу арганізатарамі не аплочваюцца.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 20 студзеня.

Калі вас зацікавіла гэтая канферэнцыя і вы маеце жаданне браць удзел, тады тэлефануйце +375297603025 ці +375296818609, а лепей пішыце на электронную скрыню belamun@mail.ru

Паводле Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны