Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк выступяць на фестывалі школьнай прэсы “Пунсовыя ветразі” ў Дзяржынску Мінскай вобласці 13 сакавіка. На фестывалі будуць прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх школаў Дзяржынску. Мерапрыемтсва пройдзе ў СШ №4 па адрасе: вул. Астраў, 19. Пачатак у 11.00.
Уладзімер Арлоў і Зміцер Бартосік дадуць шэраг выступаў разам і паасобку ў Мінскай вобласці 17 сакавіка.
У 9.00 творцы завітаюць у СШ в. Горкі, Старадарожскага раёну Мінскай вобласці і выступяць перад дзецьмі, а ў 10.30 творчы тандэм зладзіць сустрэчу ўжо з настаўнікамі школы.
Наступныя выступы творцы зладзяць адначасова, але паасобку ў Старых дарогах Мінскай вобласці
Зміцер Бартосік зайграе перад навучэнцамі СШ №2 у 12.00, а Уладзімер Арлоў у гэты ж час выступіць перад навучэнцамі СШ №3.
Раман Яраш і Андрэй Касцень выступяць з праграмай “Купала/Караткевіч” у Рэчыцы Гомельскай вобласці 13 сакавіка.
Акустычную праграмму таксама аздобіць гурт з Мазыра “Індзейскае лета”, які выканае беларускамоўныя песні ў стылі рэгі.
Канцэрт ладзіцца ў СШ №2 па адрасе: вул.Жыляка, 2.
Паводле budzma.org.
Імпрэзы ў беларускіх школах
11.03.2010



