Рэсурсная праграма навучальных гурткоў, якая існуе з 2005 года і накіраваная на прасоўванне гэтага метада нефармальнай адукацыі дарослых сярод насельніцтва, пачынае новы набор у Школу адукатараў. Гэта серыя навучальных мерапрыемстваў для тых, хто жадае быць лідэрамі навучальных гурткоў па разнайстайных тэмах, такіх, як культура Беларусі, правы чалавека, экалогія, сям’я, кар’ера, пытанні гендэру, а таксама рэалізоўваць свае праекты на гэтыя тэмы.
Семінары прызначаныя на красавік і паралельна пройдуць у розных гарадах Беларусі.
17 красавіка – Гомель
24 красавіка – семінары ў Гродна, Магілёве, Брэсце, Віцебску і Мінску.
Ахвотныя прыняць удзел у семінарах могуць звяртацца да рэгіянальных каардынатараў:
Марына Малініна – каардынатар па Мінскай вобласці,
e-mail: minsk.hurtki@mail.ru
Ніна Кекух – каардынатар па Гомельскай і Магілёўскай абласцях
e-mail: gomel.hyrtki@mail.ru
Тацяна Ларына –
каардынатар па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях
e-mail: hrodna.hurtki@tut.by, brest.hurtki@tut.by
Вольга Лукiна – каардынатар па Віцебску і Віцебскай вобласці
e-mail: vitebsk.hurtku@mail.ru
Паводле hurtki.info
Школа адукатараў. Семінары для лідэраў
19.03.2010