Сістэма актыўнага навучання з выкарыстаннем актыўнай ацэнкі, распрацаваная польскім Цэнтрам грамадзянскай адукацыі і Акадэміяй SUS і ўпадабаная многімі беларускімі настаўнікамі-наватарамі, дазваляе пераўтварыць адзнаку з фармальнага «цэтліка» (за які часам змагаюцца разнастайнымі мудрагелістымі спосабамі) у сапраўдны сродак стымулявання вучняў да навучання і развіцця.
Раней у адпаведным раздзеле сайта мы ўжо размяшчалі артыкулы пра асноўныя элементы гэтага метаду: ключавыя пытанні, «наштобузу», зваротная сувязь і іншыя. Цяпер прапануем вашай увазе артыкулы польскіх настаўнікаў і метадыстаў пра выкарыстанне метада актыўнай ацэнкі пры вывучэнні канкрэтных прадметаў.
Данута Стэрна «Актыўная ацэнка на ўроках матэматыкі" (doc, 65 КБ)
Лаўра Пятроўска «Актыўная ацэнка на занятках гісторыі і “Чалавек і грамадства» (ЧГ)" (doc, 52 КБ)
Эва Боргач «Актыўная ацэнка на ўроках замежнай мовы» (doc, 60 КБ)