Конкурс для маладых журналістаў “Твой стыль”

06.04.2010

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.


Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:


* “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай;

* “Маё Пакаленне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі;

* “Свет вачыма маладых” – найлепшае фота.

Пераможцы ў кожнай з гэтых намінацый атрымаюць узнагароды ад арганізатараў конкурса.

Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:


* лепшы матэрыял, прысвечаных асвятленню экалагічнай тэматыкі;

* лепшы матэрыял, прысвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.


Да разгляду ў межах конкурса прымаюцца як ужо надрукаваныя ў СМІ ці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах (цягам 2010 года), так і толькі падрыхтаваныя да друку матэрыялы.


Кожны ўдзельнік конкурса можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый.


Падрабязная інфармацыя – на старонцы http://t-styl.info/by/59/110/3125/