Дэмакратыя ў школе.
Летняя Акадэмія ў супрацы з Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы, Цэнтрам развіцця адукацыі, Еўрапейскім цэнтрам Вергеланд, Радай Еўропы. Штогадовая Летняя Акадэмія прапануе сумеснае навучанне дырэктараў школ, настаўнікаў, прадстаўнікоў бацькоўскіх камітэтаў і няўрадавых арганізацый Паўночнай, Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і Каўказу ў абсягу міжкультурнага разумення, правоў чалавека і дэмакратычнай грамадзянскасці.
Удзельнікі Летняй Акадэміі атрымаюць веды, неабходныя для ўкаранення і пашырэння прынцыпаў дэмакратыі і правоў чалавека ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці на сваім узроўні.
Летняя Акадэмія 2010 адбудзецца ў Суляюўцы / Варшаве, Польшча, 10 – 17 ліпеня. Арганізатары бяруць на сябе ўсе выдаткі, звязаныя з навучаннем, а таксама пражываннем, харчаваннем і даездам удзельнікаў.
Падрабязная інфармацыя – гл.
Бланк анкеты-заяўкі – спампаваць.
Заяўкі прымаюцца да 25 красавіка 2010 г.
Працоўныя мовы Летняй Акадэміі – англійская, руская.
Дэмакратыя ў школе: Летняя Акадэмія ў Польшчы
22.04.2010