Свята «Святло ў акне»

12.05.2010

Сёлета Беларусь ужо шосты раз запар далучыцца да “Ночы музеяў” — штогадовага свята, прымеркаванага да Міжнароднага дня музеяў.


15 мая з 18.00 да 23.00 гасцінны Дом Коласа будзе шчыра вітаць гасцей, сярод якіх прадстаўнікі пасольстваў Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Літвы, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый, творчай моладзі.


У праграме свята:


• Выстаўка-кірмаш народных рамёстваў пад адкрытым небам “Горад майстроў” (сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці).


• Абрадавае свята “Добры дзень, лета!” (сумесна з кафедрай этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў)


• Выстаўка-продаж непаўторных аўтарскіх лялек “Каруся, Палуся, Цацэля, Марцэля...”


• Тэатралізаваныя пастаноўкі па творах Якуба Коласа


• Майстар-клас старадаўніх беларускіх танцаў


• Магічны рытуал запісу запаветнага жадання за сталом Якуба Коласа чарніламі і пяром паэта


• “Кватэрнік у дзядзькі Якуба”: выступленне экстравагантных, непаўторных паэтаў і музыкаў А. Ячкоўскага, В. Лупасіна, А. Трафімчыка, Л. Тарасенка, Ю. Нератка, А. Краснабаева і інш.


• А таксама Джазавая феерыя на “Ночы музеяў — 2010”. Канцэрт знакамітага беларускага джаз-гурта “The Outsiders” & Паўла Аракеляна.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5