Школа правоў чалавека для дасведчаных адукатараў

13.05.2010

Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел у Курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека «Крок наперад» (чэрвень-кастрычнік 2010 года). Курс будзе складацца з чатырох навучальных семінараў, а таксама выканання ўдзельнікамі індывідуальных заданняў паміж семінарамі.

Мэта Курса: павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай і нефармальнай сферы, праз правядзенне цыклу адукацыйных мерапрыемстваў.

Мэтавая група Курса: настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса “правы чалавека” ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых.

Канцэпцыя Курса базуецца на наступных прынцыпах:

– актыўная стратэгія навучання;
– абмен досведам паміж удзельнікамі;

– узаемнае навучанне;

– планаванне навучання сыходзячы з патрэбаў удзельнікаў.

Фармат Курса: чатыры трохдзённыя семінары (пятніца-субота-нядзеля), а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасць удзельнікаў паміж семінарамі (да 3 гадзін у тыдзень).

Тэрміны і месцы правядзення семінараў: 4–6 чэрвеня (Гродна), 2–4 ліпеня (Гродна), 10–12 верасня (Вільня), 15–17 кастрычніка (Вільня) 2010 года.

Удзельнікі Курса: колькасць – 20 чалавек, узрост – не абмежаваны.

Трэнерская група: Заняткі ў рамках Курса праводзяць беларускія і замежныя трэнеры, якія спецыялізуюцца ў пытаннях адукацыі ў галіне правоў чалавека (АПЧ), а таксама эксперты міжародных арганізацый (Рада Еўропы, АБСЕ).

Уводны семінар у рамках Курса адбудзецца 4–6 чэрвеня 2010 года ў г. Гродна.


шая інфармацыя размешчаная тут.