Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел у Базавым (пачатковым) курсе для адукатараў у галіне правоў чалавека (чэрвень-лістапад 2010 года).
Cпрыянне ўключэнню кампанента адукацыі ў галіне правоў чалавека ў праграмы сацыяльна-гуманітарнага накірунку фармальнай і нефармальнай адукацыі ў Беларусі праз правязенне тэарэтычных і практычных заняткаў па правах чалавека і знаёмства з дзейнасцю арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у гэтай галіне ў Рэспубліцы Беларусь і Літоўскай Рэспубліцы.
Курс будзе складацца з уводнага (адборачнага) семінара, Летняй школы, выніковага семінара, а таксама выканання ўдзельнікамі заданняў паміж усімі этапамі навучання як на сваім працоўным месцы, так і сумесна з іншымі ўздзельнікамі навучання.
Мэтавая група Курса: настаўнікі, педагогі і выкладчыкі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, якія працуюць у школах, пазашкольных установах, ПТВ і ССНУ, ВНУ, курсах павышэння кваліфікацыі, а таксама трэнеры і адукатары грамадскіх аб’яднанняў і іншых некамерцыйных установаў. Колькасць удзельнікаў кожнага з уводных (адборачных) семінараў – 15 чалавек, колькасць удзельнікаў Летняй школы – 20–25 чалавек. Заняткі ў межах Курса праводзяць беларускія і замежныя трэнеры, якія спецыялізуюцца ў пытаннях адукацыі ў галіне правоў чалавека (АПЧ), а таксама эксперты міжародных арганізацый (Рада Еўропы, АБСЕ).
Тэрміны і месцы правядзення навучальных мерапрыемстваў:
– уводны (адборачны) семінар для ўдзельнікаў з грамадскіх аб’яднанняў і са сферы нефармальнай адукацыі: 11–13 чэрвеня (Мінск);
– уводны (адборачны) семінар для ўдзельнікаў з устаноў адукацыі: 18–20 чэрвеня (Гродна);
– Летняя школа: 19–28 жніўня (Вільня);
– выніковы семінар: 5–7 лістапада (Гродна).
шую інфармацыю можна знайсці тут.
Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека
20.05.2010