РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” шукае творчага, адказнага і
ідэйнага чалавека ў якасці дырэктара па творчай частцы ў Міжнародны
валантэрскі летнік “Спадчына Радзівілаў”.
Дата: 5–19 ліпеня 2010 года
Абавязкі: складанне культурна-спартыўнай праграмы падчас летніку на кожны дзень; рэалізацыя праграмы падчас правядзення летніку ў
кааперацыі з адміністратыўным дырэктарам і валантэрамі летніку, а таксама правядзенне спецыяльных майстар-класаў, трэнінгаў і
мерапрыемстваў па згуртаванню калектыву.
Патрабаванні: Валоданне англійскай мовай і быць больш за 21 год.
Валантэры падчас летніку будуць працаваць на тэрыторыі палаца
Радзівілаў і праводзіць археалагічныя раскопкі ў Нясвіжы.
Пасля летніку Дырэктару па творчай частцы будзе выдадзена пасведчанне
аб паспяховым правядзенні лектніку і таксама невялікае
ўзнагароджванне.
Каб падаць заяву неабходна: не пазней за 10 чэрвеня 2010 года на скрыню olga.khabibulina(at)gmail.com даслаць свае рэзюмэ і прыклад 1
культурнага мерапрыемства, якое вы бачыце ў праграме Летніка.
Кантактная асоба: Вольга Хабібуліна (+375296818609, +375297603025).
Абвестка ад клубаў ЮНЕСКА
01.06.2010