18.06.2010
У серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла аўдыёкніга Васіля Быкава.
«Доўгая дарога дадому» гучыць у аўтарскім выкананні. Запіс зроблены восем гадоў таму ў Празе.
Мультымедыйны дыск выстаўлены на svaboda.org у форме мікрасайту: Васіль Быкаў. «Доўгая дарога дадому».
Гэта ўжо пяты мультымедыйны дыск “Свабоды”. Першым быў аўдыёдыск “Быкаў на Свабодзе”, далей – два CD-дыскі “Начной чытанкі” і DVD-дыск “Барды Свабоды”.



