Моладзь розных краін пабудуе ў Жодзіна экалога-рэкрэацыйную пляцоўку

16.07.2010

Моладзь розных краін пабудуе ў Жодзіна экалога-рэкрэацыйную пляцоўку
Міжнародны моладзевы дабраахвотніцкі летнік  у межах праекту “EWOCA-3” пры падтрымцы IBB Dortmund,  і фонду «Mercator» збярэ ў Жодзіна моладзь трох краін 19–30 ліпеня. Арганізатар моладзевага летніка - грамадская арганізацыя  "Новая Касталія".
Тры краіны, тры працоўных летнікі, тры гады – галоўны прынцып праграмы “EWOCA”.
Асноўная мэта правядзення летніка – садзейнічанне міжнароднаму моладзеваму супрацоўніцтву, паразуменню і межкультурнай камунікацыі шляхам дабраахвотніцкай працы і абмеркавання глабальных экалагічных праблем.
У Жодзіна прыедуць маладыя людзі з Нямеччыны і Літвы, каб сумесна са студэнтамі, маладымі рабочымі, вучнямі і педагогамі гарадскіх школ, моладдзю з грамадскага аб'яднання «Новая Касталія» не толькі абмяркоўваць пытанні экалогіі, альтэрнатыўнай энергетыкі, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, але і дапамагчы ў стварэнні экалога-рэкрэацыйнай пляцоўкі на базе адной з навучальных устаноў.
Падобныя летнікі адначасова праходзяць у шматлікіх еўрапейскіх краінах, дэманструючы прыхільнасць маладых людзей ідэі ўстойлівага развіцця і дружалюбнага стаўлення да прыроды. Падчас працоўнага летніка адбудзецца акцыя «Спынім СНІД і сухоты разам!». 
Па выніках летнікі адбудзецца круглы стол з удзелам валанцёраў, моладзі горада і СМІ.
Аляксандр Перасыпкін
Кантактныя тэлефоны і e-mail:
+375296526017 +375293125495
aperesypkin@yahoo.com