Cтудрэспубліка запрашае

22.07.2010

ФЕСТЫВАЛЬ «СТУДЭНЦКАЯ РЭСПУБЛІКА» - хутка дэдлайн!

Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» запрашае студэнтаў Беларусі да ўдзелу ў фестывалі «Студэнцкая Рэспубліка», які пройдзе 23–25 ліпеня пад Мінскам.

З 2009 года «Студрэспубліка» стала міжнароднай праграмай, у якую ўваходзіць комплекс мерапрыемстваў, якія наведваюць айчынныя і замежныя эксперты і палітыкі. Місія «Студрэспублікі" (www.studrespublika.com) – выхаванне пакаленняў свядомых, здольных свабодна думаць людзей.

Цягам трох дзён студэнты змогуць адчуць сябе ў ролі чыноўніка альбо кандыдата ў дэпутаты парламенту, шараговага "іпэшніка" альбо міліцыянта. У распараджэнні маладых людзей будзе цэлая краіна са сваімі законамі, і яны будуць самі вырашаць, як мусіць гэтая краіна развівацца ды якім шляхам. Падчас фестывалю студэнты азнаёмяцца з тэмамі правоў чалавека і правоў студэнтаў.

У праграме фестывалю прадугледжаныя забаўляльныя й пазнавальныя мерапрыемствы: турніры па гульнях «Мафія», «Сутычка», спартовыя гульні, конкурс прыгажосці «Першая ледзі" ды іншыя. Пераможцамі фестывалю стануць абраныя грамадзянамі «Студэнцкай Рэспублікі" дэпутаты муніцыпалітэту і мэр, лепшы бізнэсмэн, лепшы грамадзкі дзяяч, лепшы лідэр палітычнай партыі, а таксама грамадзянін з лепшай бізнэс-ідэяй. Гэтая каманда будзе ўдзельнічаць у фінале гульні ў Крыму.

Арганізатары фестывалю забяспечаць харчаванне, пражыванне і кампенсуюць выдаткі на праезд удзельнікаў. Месца правядзення ды іншыя тэхнічныя падрабязнасці будуць паведамленыя пасля падачы заяўкі.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://studrada.org/SR/Anketa_stud_resp_by.doc і даслаць яе на эл. адрас: students.republic@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак: 22 ліпеня.
я інфармацыя – на сайце: http://studrada.org/index.php/events/15-studrespublika