Валанцёрскі праект у Берліне

16.09.2010

Пачатак у чэрвені 2011 года

Берлінская арганізацыя “Грамадзяне Еўропы” пачынае адбор валанцёраў з еўрапейскіх краін (у тым ліку Беларусі) для гадавога праекту ў рамках EVS, які пачнецца ў чэрвені 2011 года.
Валанцёр будзе дапамагаць у працы арганізацыі, офісу, а таксама будзе адказным за кантакты з партнёрамі. Арганізацыя не абмяжоўвае валанцёра, ён зможа ставіць сабе дадатковыя мэты і задачы.

Умовы ўдзелу:
-узрост ад 20 да 26 гадоў;
-самастойнасць ды крэатыўнасць;
-ахвярнасць;
гатовасць да працы;
-зацікаўленасць еўрапейскімі пытаннямі (гэта не азначае, што валанцёр павінен быць пра-еўрапейцам);
-досвед працы ў арганізацыі (неабавязкова прафесійны, дапускаюцца, напр. студэнцкія ці моладзевыя арганізацыі);
-валоданне нямецкай мовай хаця б на базавым узроўні вітаецца.

Прымаючая арганізацыя забяспечвае:
-510 еўра (у гэтую суму ўваходзяць кошты пражывання і кішэнныя грошы) штомесяц ды квіткі на грамадскі транспарт;
-моўны курс;
-абавязковыя для валанцёраў трэнінгі;
-гадавое сяброўства ў арганізацыі “Грамадзяне Еўропы” без унёску;
-дапамогу пры адаптацыі да жыцця ў Берліне: пошук жылля, стварэнне банкаўскага рахунку і г. д.

Рэзюмэ ды матывацыйны ліст (на англійскай і нямецкай мовах) дасылаць на электронны адрас evs@citizens-of-europe.eu (Gert Rohrborn).
Падрабязнасці на http://wiki.citizens-of-europe.eu/images/9/9a/EVS_application_form_Berlin.pdf

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны