Пабачыў свет аўдыёдыск “Дзіцячы альбом, частка першая”, запісаны Змітром і Тамашом Сідаровічамі, Таццянай і Адасём Матафонавымі.
На дыску прадстаўленыя 27 беларускіх народных песень, асноўную колькасць з якіх аўтары знайшлі у фальклорных зборніках серыі “БНТ”. Шмат песень прадстаўлена шырокаму сучаснаму слухачу у аўдыё-варыянце ўпершыню.
1. Сонейка
2. Баран
3. Дзядок рыбачку злавiў
4. Цяцерка
5. Кую-кую ножку
6. Ай, куры-куры
7. Гэй ты, воўчанька
8. Ладу-ладу-ладкi
9. Кукарэку, певунок
10. Рыцар-верабейка
11. Каза/Таўкачыкi
12. Ту-лю-лю
13. Ехаў мазур да млына
14. Верабей варыў пiва
15. Чыкi-чыкi, сарока
16. Ой ты, дзядзька Майсею
17. Рамане
18. Iшоў казёл мастом
19. Чыжык
20. Кавалю-Марцiну
21. Паненачка
22. Тын-тын
23. Сыч i сава
24. Рыба з ракам
25. Гладыш малака
26. Кура-шчабятура
27. Баю-баю
“Дзіцячы альбом” падпадае пад тры жанры: 1) фальклор; 2) песні-інсцэніроўкі; 3) песні для дзіцячых дыскатэк. Адрасаваны для сямейнага праслухоўвання, а таксама для дзіцячых садкоў і школ.
Адной з задач альбому была “звесці разам, пад адным дахам” дзве “народныя” традыцыі: вясковую, якая бярэ пачатак ад такіх інструментаў, як дуда, скрыпка, гармонік, – і гарадскую, якая пачынаецца ад шасціструннай гітары.
Другой задачай было: не змяніўшы аніводнай ноты ў народных матывах, даць такія аранжыроўкі, каб архаічныя традыцыйныя песні весела і жыва прагучалі ў рэаліях ХХІ стагоддзя.
Дыск можна набыць у грамадскіх распаўсюднікаў і аўтараў.
Другую частку “Дзіцячага альбому” аўтары плануюць выдаць пад Каляды.
Дзіцячы альбом, частка першая
22.09.2010