Вышэйшая дыстанцыйная адукацыя (e-learning)

22.09.2010

adukacyja.info

Сучаснае развіццё тэхналогій дазваляе атрымаць якасную адукацыю дома, каля манітору свайго кампутара. З кожным годам папулярнасць такога спосабу атрымання вышэйшай адукацыі становіцца ўсё больш высокай.

Асабліва заўважная гэтая тэндэнцыя на Захадзе. Напэўна, гэта адбываецца з-за таго, што такі спосаб навучання ўпершыню ўзнік у заходняй Еўропе, а менавіта у Брытаніі. Гэта была спроба тутэйшых навукоўцаў пераняць вопыт сістэмы савецкай завочнай адукацыі, якая ў далейшым стала паспяховай і набыла папулярнасць у іншых краінах.



Трэба адзначыць, што дыстанцыйнае навучанне мае шэраг унікальных якасцяў. Перш за ўсё, e-learning дае магчымасць атрымліваць веды студэнту, незадежна ад таго, у якой кропцы свету ён знаходзіцца. Гэта робіць дыстанцыйнае навучанне асабліва актуальным для людзей, якія працуюць ці атрымліваюць першую адукацыю.

Акрамя гэтага, дыстанцыйная адукацыя танней, чым вочнае ці завочнае навучанне, што асабліва актуальна. Пра гэтым важна, што студэнт атрымлівае замежны дыплом. Кожны курс прадугледжвае пэўную колькасць набраных крэдытаў, таму вы можаце самі выбіраць, колькі часу вам спатрэбіца на заканчэнне вучобы ў залежнасці ад вашых здольнасцяў і магчымасцяў.

Яшчэ адна важная акалічнасць: у дыпломе аб атрыманні вышэйшай адукацыі, як правіла, не адзначаецца дыстанцыйны характар навучання, а калі і адзначаецца, то гэта ніяк не ўплывае на якасць дыплома.



Працэс навучання праходзіць цалкам у Інтэрнэце, але мае розныя формы: гэта вывучэнне дасланых вучэбных матэр’ялаў, выкананне практычных работ і тэстаў, кантрольныя работы і он-лайн канферэнцыі. У працэсе вучобы важную ролю займае такая асоба, як тутар, альбо апякун. Гэта чалавек, які выконвае функцыі он-лайн настаўніка: кіруе працэсам засваення навучэнцамі вучэбнага матэр’ялу, праводзіць атэстацыйныя мерапрыемствы, дае тлумачэнні па курсе і праводзіць электронныя дыскусіі. Таксама тутар штодня адказвае на ўзнікшыя пытанні, якія можна задаць на спецыяльным вучэбнам форуме.



Як ужо было адзначана, такі спосаб атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі вельмі пашыраны ў Еўропе і ЗША. Так, напрыклад, 81% устаноў вышэйшай адукацыі ў ЗША маюць як мінімум адзін курс дыстанцыйнага навучання. Заходнееўрапейскія ўніверсітэты таксама хуткімі тэмпамі развіваюць сістэму дыстанцыйных курсаў. Наогул, сярод універсітэтаў ёсць такія, навучальны працэс у якіх цалкам прысвечаны дыстанцыйнай адукацыі. Яны часцей за ўсё носяць назву “адкрыты ўніверсітэт” (open university), і ў Еўропе іх налічваецца некалькі дзесяткаў. З найбольш буйных можна адзначыць Адкрыты Ўніверсітэт Хаген у Германіі і Адкрыты Ўніверсітэт Вялікабрытаніі. Гэта сапраўдныя мега-ўніверы з прадстаўніцтвамі ў большасці еўрапейскіх краін. Таксама сістэма дыстанцыйнай адукацыі вельмі пашырана ў Швецыі, дзе ёсць 6–7 універсітэтаў, якія прапануюць шырокі выбар курсаў з магчымасцю атрымання ступені бакалаўра ці магістра. А найбольш блізкім да Беларусі вядомым цэнтрам e-learning з’яўляецца Еўрапейскі Гуманітарны Ўніверсітэт у Вільні, але ж ён, на жаль, не дае магчымасці атрымаць дыплом па заканчэнні.
Адносна невялікія выдаткі на дыстанцыйную адукацыю даюць рэальную магчымасць атрымаць паўнавартасны дыплом заходняга ўніверсітэта, што робіць такі спосаб рэальнай альтэрнатывай вочнай вучобе. Безумоўна, пры гэтым губляюцца ўласцівыя каларыт навучання ў Аlma mater і магчымасць жывых стасункаў, але кожны мусіць сам расстаўляць для сабе прэарытэты.



Некаторыя карысныя спасылкі ўніверсітэтаў, якія прапаноўваюць дыстанцыйнае навучанне:


Адкрыты ўніверсітэт Хаген, прапануюцца курсы толькі на нямецкай мове http://www.fernuni-hagen.de/.

Адкрыты ўніверсітэт Вялікабрытаніі. Адно з патрабаванняў пры паступленні – сертыфікат аб валоданні ангельскай мовай http://www.open.ac.uk/.

Пошук праграм і інфармацыя пра дыстанцыйнае навучанне ў Швецыі. Ёсць праграмы як поўнасцю дыстанцыйныя, так і з 25% і 50% абавязковага прысутнічання https://www.studera.nu/.

Дыстанцыйныя курсы ў ЕГУ без атрымання ступені http://www.ehu.lt/studies/distance/part_time/.

Еўрапейскі кантактны цэнтр дыстанцыйнай адукацыі http://www.educontact.eu/AboutDist.aspx.


Артыкулы пра дыстанцыйнае навучанне

http://www.obrazovanie-ufa.ru/themes/Distantsionnoe_obuchenie.htm.