Народзіны Камуніката

29.09.2010

«Галерэя Ў», а 18-й

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org адзначае свой 10-ы дзень нараджэння. Kamunikat.org узнік у 2000 годзе як прыватная ініцыятыва і на працягу некалькіх гадоў існаваў на грамадскіх пачатках. З часам сціплы збор публікацый беларусаў Беласточчыны, дзякуючы фінансавай падтрымцы польскага МЗС у рамках праекту «Польская Дапамога», перарос у буйную бібліятэку, якая сёння з’яўляецца адной з найбольш папулярных беларускіх бібліятэк у сеціве.
Гасцямі сустрэчы будуць вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў, навуковец Наталля Гардзіенка, а таксама бард Алесь Камоцкі. Падчас імпрэзы адбудуцца: выстава-кірмаш кніг, выдадзеных беларусамі Беласточчыны; прэзэнтацыя праекту «Беларусы Польшчы» вачыма фатографа Андрэя Лянкевіча.

Імпрэза адбудзецца ў сераду, 29 верасня, у «Галерэі Ў» (праспект Незалежнасцi 37а, ст. м. Плошча Перамогi). Пачатак, а 18-й гадзіне. Уваход вольны.