Конкурс грантаў у галіне гуманітарных навук

30.09.2010

Апошні тэрмін падачы заявак - 19 лістапада 2010 г.

Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) абвесціла конкурс на атрыманне кароткатэміновых грантаў у галіне гуманітарных навук у Беларусі ў 2010–2011 навучальным годзе.

Удзельнікі конкурсу мусяць мець кандыдатскую ступэнь ды адпаведны навуковы вопыт, пражываць на тэрыторыі Беларусі ды быць яе грамадзянінам, выкарыстоўваць атрыманы грант толькі для навуковых мэтаў, прадугледжаных у заяўцы на Праект.

Галіны даследаванняў: любыя гуманітарныя дысцыпліны, уключая гісторыю, літаратуру, лінгвістыку, філасофію, культуралагічныя даследаванні, рэлігіязнаўства, мастацтвазнаўства, гендэрныя даследаванні ды інш.

Заяўкі ў галіне сацыяльных навук, такіх як паліталогія, сацыялогія, эканоміка, міжнародныя зносіны ды псіхалогія, на конкурс не прымаюцца, акрамя тых выпадкаў, калі даследаванні арыентаваныя на вывучэнне гісторыі адпаведных дысцыплінаў і не прадугледжваюць выкарыстанне колькасных метадаў.

Тыпы праектаў:
 
-навуковыя, архіўныя альбо палявыя даследаванні з наступным напісаннем манаграфіі, зборнікі гістарычных матэрыялаў; 
-праца з архіўнымі альбо музейнымі калекцыямі, вынікі якой у далейшым могуць быць выкарыстаны ў канкрэтных даследчых праектах; 
-вітаюцца сумесныя праекты (адзін з удзельнікаў праекту мусіць падаць заяўку ад імя групы на ўмовах, апісаных у заяўцы).

Інфармацыя аб выніках конкурсу будзе дасланая яго ўдзельнікам у траўні 2011 г. я інфармацыя ды бланк заяўкі глядзіце на сайце http://www.mag-iah.com/ru/inc/