05.10.2010
7, 11 кастрычніка 
7 кастрычніка Уладзімір Арлоў прэзентуе ў Брэсце сваю кнігу абранай гістарычнай прозы «Ля Дзікага Поля». Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Аўтар будзе асабліва рады бачыць выкладчыкаў гісторыі і беларускай літаратуры, а таксама школьнікаў і студэнтаў, якія займаюцца літаратурнай творчасцю.
Сустрэча адбудзецца па адрасе: вул.Крыштальная 26. Пачатак а 19-й гадзіне.
11 кастрычніка Уладзімір Арлоў выступіць у Копысі.
Сустрэча адбудзецца на радзіме маці пісьменьніка ў Копыскай пасялковай бібліятэцы. Пачатак а 14-й гадзіне.
Кантактны тэлефон 7245456 (МТС)
Паводле budzma.org



