Фонд Адукацыі для дэмакратыі: Конкурс сцэнароў дыдактычных заняткаў

12.10.2010

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 кастрычніка 2010 г.

Фонд Адукацыі для дэмакратыі запрашае настаўнікаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў з Беларусі паўдзельнічаць у конкурсе сцэнароў дыдактычных заняткаў «Давайце пазнаёмімся з нашымі суседзямі – разам да свабоды».

Мэта конкурсу – стварэнне і адкрыццё публічнага доступу да выкарыстання новых дыдактычных матэрыялаў, якія дазволяць моладзі пазнаёміцца бліжэй з найноўшай гісторыяй сваёй ды суседніх краінаў.

Сцэнар заняткаў, падрыхтаваны на конкурс, павінен тычыцца вызваленчых рухаў і грамадскіх зменаў у Беларусі ў 1970–1992 гады, і павінен змяшчаць элементы, звязаныя з гісторыяй рухаў у суседніх краінах (альбо поўнасцю адносіцца да іх). Прыярытэтнымі будуць лічыцца працы, у якіх вядзецца аб адносінах паміж грамадскімі рухамі розных краінаў.

Прымаюцца сцэнары на польскай, рускай, украінскай мове.

Рэдакцыя Nastaunuk.info пераканана, што адсутнасць беларускай мовы ў дадзеным спісе – прыкрая недарэчнасць, якая патрабуе абавязковага выпраўлення!
Цяжка ўявіць «вызваленчыя рухі і грамадскія змены ў Беларусі ў 1970 – 1992 гады» адарванымі ад абуджэння беларускай нацыянальнай свядомасці. Заклікаем беларускіх удзельнікаў далучыцца да стварэння «сваёй» лінгвістычнай опцыі, закцэнтаваўшы попыт на яе пры падачы конкурсных матэрыялаў.

Конкурсныя працы дасылайце на martyna.michalik@edudemo.org.pl
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 кастрычніка 2010 году.
я інфармацыя і форма заяўкі: http://rita.edudemo.org.pl/-x-2010.html
Адрас: ul. Nowolipie 9/11 00–150 Warszawa
Факс: +48 (22) 635 40 06

Паводле рассылкі belngo.info