Дэдлайн – 18 кастрычніка
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу да ролі кожнага чалавека ў дэмакратычным працэсе, а таксама да ролі моладзі ў працэсе дэмакратызацыі.
Пераможцы трапяць на сустрэчу моладзевай сеткі Сусветнага Руху за Дэмакратыю (леташняя адбылася ў Джакарце, гэтая будзе ў Вільні). Эсэ паўфіналістаў будуць апублікаваныя на сайце WYMD.
У паўфінал конкурсу выйдуць 15 чалавек, па 3 ад кожнага рэгіёну: Азія, Цэнтральная і Ўсходняя Еўропа і Еўразія, Блізкі Усход і Паўночная Афрыка, Лацінская Амерыка і дзяржавы карыбскага басэйну, а таксама субсахарская Афрыка.
Імёны паўфіналістаў абвесцяць 10 снежня, у Дзень Правоў чалавека.
Пералік пытанняў, якія трэба раскрыць у эсэ:
- Якім чынам моладзь у вашым грамадстве становяцца часткай дэмакратычнага працэсу? Распавядзіце пра стратэгіі і інструменты, якія яны выкарыстоўваюць, а таксама пра тое, якіх зменаў яны дамагаюцца.
- Новыя медыі і сацыяльныя сеткі. Якім чынам вы ці ваша арганізацыя выкарыстоўвае новыя медыі для прасоўвання дэмакратыі? Наколькі вашыя метады эфектыўныя?
- Якія практыкі могуць служыць прыкладам абароны актывістаў праваабарончага руху ці прыкладам парушэнняў у вашай краіне, якія адкрыта не прызнаныя? Як гэта можна патлумачыць і спыніць?
- Што новага могуць прыўнесці ў цяперашнія ўяўленні аб правах чалавека моладзевыя актывісты ў вашай краіне?
Патрабаванні да афармлення работы: дакумент Word, далучаны да ліста; палі шырынёй у 1 дзюйм (2,5 сантыметры); падвойны інтэрвал; шрыфт Times New Roman, 12 кегль. Аб’ём тэксту – не болей за 2000 словаў. Пісаць можна на арабскай, англійскай, французскай, партугальскай, рускай ці гішпанскай мовах.
У лісце павінны быць пазначаны імя аўтара, узрост, пол, адрас і нумар тэлефона.
Узрост аўтараў – ад 18 да 30 год (на 18 кастрычніка).
Эсэ трэба выслаць да 18 кастрычніка на адрас wymd.eurasia@gmail.com.
Паводле euroradio.by
Сусветны Рух за Дэмакратыю : Конкурс эсэ
14.10.2010