“Аб Еўрапейскім Саюзе ў школе”: Семінар для настаўнікаў

22.10.2010

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 1 лістапада.

Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”» запрашае зацікаўленых педагогаў, настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў паўдзельнічаць у інтэрактыўным семінары “Аб Еўрапейскім Саюзе ў школе”.

Семінар адбудзецца 4–6 лістапада. Удзел у семінары дапаможа:

-даведацца пра гістарычныя перадумовы ўзнікненьня і асноўныя этапы развіцця Еўрапейскага Саюза
-зразумець структуру і спосабы функцыянавання асноўных інстытутаў Еўрасаюза
-прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюза
-атрымаць уяўленне пра ўзаемадзеянне ЕС і РБ, у тым ліку ў межах праграмы “Усходняе партнерства”
-пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, формамі і метадамі працы з дадзенай тэмай
-распрацаваць праекты адукацыйных мерапрыемстваў па рэалізацыі зместу семінара ў сваёй адукацыйнай дзейнасці.

Удзельнікі семінара змогуць атрымаць камплект інфармацыйна-метадычных матэрыялаў (кампакт-дыскі, наборы паштовак, літаратура), які можна будзе выкарыстоўваць у сваёй педагагічнай дзейнасці.

Пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў навучання забяспечваюць арганізатары.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Форма заяўкі: спампаваць

Заяўку накіроўвайце на: факс: (+375 17) 269 90 34, е-mail: nastaunik@gmail.com, паштовы адрас: ГА «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»», зав.Уральскі,15, п.490, Мінск, 220037.

З пытаннямі звяртайцеся да Алы Валянцінаўны Дзяргай: тэл./факс: +375 17 269 90 34, тэл. + 375 29 614 52 79, E-mail: nastaunik@gmail.com.

З «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»