Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 31 снежня
Пачынаецца дзевяты набор на праграму «Study Tours to Poland”- навучальныя візіты для студэнтаў з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расіі, у межах якіх Польска-амерыканскі Фонд Свабоды, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езераньскага, Фонд “Барусія”, Фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў на бясплатныя двухтыднёвыя стажыроўкі ў акадэмічных цэнтрах Польшчы.
Мэта праграмы – паказаць Польшчу, наблізіць яе для ўсходніх суседзяў.
Праграма забяспечвае поўнае ўтрыманне ўдзельнікаў візіту ў Польшчы, разам з пражываннем, харчаваннем і навучаннем, а таксама аплату праезду і спрыянне ў атрыманні візаў.
Веданне польскай мовы не з'яўляецца абвязковым.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ва ўзросце ад 18 да 21 года з высокімі паказнікам паспяховасці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.
Заявы, якія не адпавядаюць пералічаным патрабаванням, разглядацца не будуць.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 31 снежня.
Заяўку ў электронным выглядзе дасылайце на адрас nabor2011@studytours.pl.
Фармуляр і больш падрабязная інфармацыя – http://www.studytours.pl/
Заяўка складаецца з 2 частак:
1. запоўненага фармуляра (Excel фармат *.xls);
2. адсканаваных ці знятых пры дапамозе фотаапарата далучаных файлаў фарматах PDF, Word ці JPG:
а) рэкамендацыйнага ліста, напісанага кіраўніком, лідэрам няўрадавай арганізацыі, начальнікам, выкладчыкам ды інш.;
б) ксеракопіі пашпарта (старонка з дадзенымі кандыдата);
в) ксеракопіі заліковай кніжкі – старонка з адзнакамі за апошні навучальны год, у выпадку першакурснікаў – ксеракопіі атэстата;
г) заява кандыдата аб тым, што ён не прымаў раней удзелу ў праграме «Study Tours to Poland» (згодна ўзору).
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
Study Tours to Poland: Навучальныя візіты ў Польшчу для беларускіх студэнтаў
17.12.2010



