25.12.2010
Дарагія сябры і калегі!
Віншуем з цёплым зімовым святам!
Зычым ведаў і веры, сумлення і радасці!
Ваш Настаўнік.info
Стаіць маўклівы лес зімовы.
У чароўнай казачнай красе,
І лёгкі ветрык над зямлёю
Сняжынак чараду нясе.
На ўзлеску рэчка скамянела
І так стаяць ёй да вясны.
Зіма ў белыя адзенні
Прыбрала елкі і дубы.
Але зіма цяпер не тая,
Ужо не тыя халады.
І вельмі хутка над палямі
Пачуем подых мы вясны.
Алеся Лукашэвіч, вучаніца 4 мінскай гімназіі.