11.01.2011
Пачаў працаваць новы сайт ГА «Цэнтр «Трэці сектар»!
На ім вы заўсёды знойдзеце свежую інфармацыю пра дзейнасць арганізацыі, анонсы цікавых праграм і праектаў, акцый, канферэнцый і г.д.
Паступова напаўняецца раздзел «Бібліятэка»: ужо цяпер там можна знайсці ў электронным выглядзе дапаможнік па Кіраванні арганізацыяй, матэрыялы зборнікаў «Роля жанчыны ў жыцьці беларускага грамадзтва» і «Мясцовая супольнасць як сіла грамадзянскай супольнасці", артыкулы, прысвечаныя грамадзянскай адукацыі і сацыяльнай анімацыі. На сайце можна падпісацца на рассылку «Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны», прачытаць пра «Школу маладога журналіста» і «Універсітэт Залатога Веку», быць у курсе цікавых навінаў з сайту «Твой стыль».



