28.01.2011
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 лютага
Міжнароднае аб’яднанне “Грамадзянская Беларусь” (Прага, Чэшская рэспубліка) абвяшчае конкурс праектаў для НДА.
Мэта конкурсу: Актывізацыя грамадcтва.
Заяўнікі: арганізацыі-сябры Асамблеі НДА.
Прыярытэт будзе надавацца праектам з крэатыўным падыходам да далучэння новых людзей у грамадскую дзейнасць. Важным будзе лічыцца акцэнт на каштоўнасці дэмакратыі і нацыянальнага адраджэння.
Апошні тэрмін выканання праектаў - 31 траўня, перавага для праектаў з тэрмінам выканання да 30 красавіка 2011 г.
Заяўкі прымаюцца ВЫКЛЮЧНА да 16 лютага 2011 г. Пра вынікі разгляду будзе паведамлена напрацягу лютага 2011 г.
Спампаваць інфармацыйны ліст з заяўкай (34 Kb)
Паводле рассылкі belngo.info



