Апошні тэрмін падачы прац – 25 сакавіка
Некамерцыйная ўстанова «Цэнтр экалагічных рашэнняў» праводзіць у Беларусі экакультурны конкурс эсэ і фатаграфіі «Зялёнае спажыванне».
Як паведаміў праграмны дырэктар цэнтра Яўген Лабачоў, мэта конкурсу — прыцягнуць грамадскую ўвагу да безадказных спажывецкіх паводзін людзей адносна навакольнага асяроддзя.
Удзельнікам конкурсу можа стаць любы ахвотны незалежна ад узросту і адукацыі. Працы прымаюцца да 25 сакавіка.
Эсэ і фатаграфіі павінны раскрываць адну з пяці тэм конкурсу.
Так, тэма «Добрыя прывычкі» прысвечана простым і прывычным дзеянням, якія дапамагаюць берагчы прыродныя рэсурсы (выключэнне святла, адмова ад пластыкавых пакетаў і г.д.).
Тэма «Аднаразовае жыццё» прапаноўвае раскрыццё праблемы абыякавага стаўлення чалавека да навакольнага свету і рэчаў, якія сёння ўсё часцей робяцца аднаразавымі.
Аналагічная праблема, толькі ў шырэйшым яе разуменні, ляжыць і ў аснове тэмы «Грамадства спажывання».
Працы на тэму «Час — грошы» павінны раскрыць узаемасувязь паміж гэтымі двума паняццямі.
Нарэшце, апошняя тэма — «Кошт прызнання» — мае на ўвазе супярэчнасць чалавечых каштоўнасцяў і нецывілізаванага, спажывецкага стаўлення да навакольнага асяроддзя.
У склад журы конкурсу ўвойдуць вядомыя дзеячы культуры і эколагі. Яны будуць ацэньваць работы з пункту гледжання іх мастацкай каштоўнасці і арыгінальнасці.
Падвядзенне вынікаў конкурсу плануецца ў красавіку. Лепшыя работы ў кожнай намінацыі будуць узнагароджаны прызамі ад партнёраў і спонсараў конкурсу — гэта сертыфікаты на набыццё фотаабсталявання, вячэра ў рэстаране, набор арганічных прадуктаў ды інш.
Партнёрамі праекта «Зялёнае спажыванне» выступаюць кааліцыя «Чыстая Балтыка» і Нарвежскае таварыства аховы прыроды, партал Zнята, экалагічнае таварыства «Зялёная сетка», Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB), кампанія «СНАМІ», фотацэнтр «Фотамакс», кавярня «Абрыкос», крама «Фотатэхніка» і спажывецкае таварыства «АРГО».
Паводле nn.by
«Зялёнае спажыванне»: Конкурс эсэ і фатаграфіі
14.02.2011



