Гродна: Адкрытая канферэнцыя “Мы і птушкі”

21.02.2011

26 і 27 лютага

Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) шчыра запрашае ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак і дзікую прыроду на сваю канферэнцыю, якая прысвечана сёлета 225-годдзю нашага земляка і заснавальніка беларускай арніталогіі графа Канстанціна Тызенгаўза (1786–1853). Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны і бясплатны для ўсіх!

Праграма канферэнцыі “Мы і птушкі”

Ўсе ўдзельнікі канферэнцыі змогуць прагаласаваць за пяць найлепшых здымкаў птушак, зробленых гарадзенскімі фотамастакамі ў 2010 г. і набыць фотаздымкі з мінулагодняй фотавыставы фарматам 20х30 см за 7.000 руб. за шт., а таксама выбраць тры найлепшых артыкулы з Гродзенскага абласнога бюлетэня АПБ “Кабец”.

Для іншагародніх магчымы бясплатны начлег у сябраў АПБ з Горадні – звязвайцеся з намі загадзя! Калі ў Вас ёсьць магчымасьць і жаданьне дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні канферэнцыі, звязвайцеся з аргкамітэтам!

Пад час канферэнцыі можна будзе набыць або замовіць: майкі-саколкі з белай сініцай на лога Birdwatch.by і іншыя, палявыя вызначальнікі “Птушкі Еўропы” (Варшава, ПВН, 2000) на беларускай мове, найлепшы палявы вызначальнік на ангельскай мове “Collins Bird guide” 2nd edition, 2009; відэавызначальнік на 2х DVD “Птушкі Беларусі” з кароткімі фільмікамі для вызначэння, Беларускія арніталагічныя бюлетэні “Subbuteo” за розныя гады, кнігі, часопісы, календары, налепкі, відэафільмы, паштоўкі, кубкі ды іншую прадукцыю пра птушак або з іх выявамі.

Паводле birdwatch.by