03.03.2011
Прыём электронных заявак – да 5 Сакавіка!
31 сакавіка – 1 красавіка ў Кракаве будзе праходзіць Адкрытая школьная алімпіяда па электроніцы і радыётэхніцы.
Паводле умоваў алімпіяды, удзельнікамі могуць быць навучэнцы сярэдніх школ Польскай Рэмпублікі - а таксама замежныя вучні эквівалентных навучальных ступеняў. Колькасць удзельнікаў ад кожнай школы не больш за шэсць вучняў.
Арганізатары вышлюць запрашэнні і прыклады заданняў для трэніроўкі.
Кантакты
Старшыня Галоўнага Камітэта – д-р інж. Багуслаў Вісьнеўскі bwisniew@agh.edu.pl .
Такім чынам, беларускія настаўнікі інфарматыкі ды фізікі маюць шанец сумясціць прыемнае з карысным: звазіць вучняў 10–11 класаў на спаборніцтвы – і паказаць ім Кракаў.