Валанцёрства ў Міхалове

09.03.2011

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 25 сакавіка

Польскае Таварыства міжнародных і міжкультурных абменаў “Анавой” разам з ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці Сектар” (Гродна) шукае валанцёра з Беларусі ў праект тэрмінам 1 чэрвеня – 31 снежня 2011 г.

Узрост – ад 18 да 30 гадоў.

Валанцёр зможа паўдзельнічаць у арганізацыі і правядзенні культурніцкіх заняткаў для дзяцей ды моладзі, развіццёва-адукацыйных праектаў для вучняў школ і настаўнікаў, міжнароднай канферэнцыі настаўнікаў, уласных праектаў ды ініцыятыў.

Арганізатары прапануюць жыццё і працу ў прыгожым падляскім мястэчку Міхалова (50 км ад Беластока), забяспечваюць жытлом, сродкамі на харчаванне, кішэннымі грошамі, сродкамі на транспартныя выдаткі, візай і страхоўкай. Таксама для валанцёра будуць арганізаваныя курсы польскай мовы.

Ролі і задачы валанцёра ў Таварыстве АНАВОЙ:

- дапамога у арганізацыі культурніцкіх заняткаў для дзяцей, моладзі ў Міхалове (напр. гурток журналіста, фатографа);
- дапамога ў арганізацыі і каардынацыі праектаў, датычных арганізацыі “Анавой”;
- дапамога пры розных культурніцкіх імпрэзах, семінарах і трэнінгах;
- дапамога ў праектах, скіраваных да вучняў школ і настаўнікаў у сферы развіццёвай адукацыі;
- дапамога ў арганізацыі міжнароднай канферэнцыі настаўнікаў;
- дапамога ў рэдагаванні Інтэрнет-старонкі, вэб-газеты для моладзі...

Арганізатары чакаюць ад валанцёра уласных ініцыятываў, скіраваных да мясцовых дзяцей ды моладзі / іншых груп.

Час працы валанцёра дастаткова гнуткі: чакаецца, што працоўны час будзе займаць у сярэднім 35 гадзін на тыдзень. Два выходныя на тыдзень, а таксама выходныя на святы і 14 дзён адпачынку цягам праекта.

У канцы праекта валанцёр атрымае адмысловы сертыфікат Youthpass, які пацвярджае ўдзел валанцёра ў праекце і апісвае характар ягонай працы.

Удзел у праекце не вымагае асаблівых уменняў. Важныя энтузіязм, энергія і матывацыя.

Праект фінансуецца ў межах праграмы ЕС “Моладзь у Дзеянні”: акцыя Еўрапейская валанцёрская служба.

Больш пра дзейнасць таварыства “Анавой”

Больш пра праграму “Моладзь у Дзеянні” і Еўрапейскую валанцёрскую службу

Аб сваім намеры паўдзельнічаць у праекце, а таксама па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на kryvichanka@gmail.com

Паводле рассылкі групы «Моладзь у дзеянні"