17 сакавіка – 27 красавіка
Ініцыятыўная група «Фэста Экскурсаводаў 2011» сумесна з парталам tio.by і газетай «Туризм и отдых» абвяшчае конкурс гістарычнага фотакалажа!
Мэта конкурса гістарычнага фотакалажа – з дапамогай сучасных тэхналогій звярнуць увагу на помнікі Белаурсі, якія патрабуюць тэрміновага умяшальніцтва.
Мы прапануем удзельнікам конкурса паспрабаваць злучыць у адным малюнку мінулае і сучаснасць тых помнікаў Беларусі, якія знаходзяцца пад пагрозай руйнавання, альбо нават пафантазіраваць наконт іх будучыні.
Вазьміце старыя фотаздымкі ці малюнкі нейкага помніка і паспрабуйце сумясціць іх з сучаснымі. Правядзіце лінію паміж тым, што было і тым, што ёсць цяпер, каб у гэтай перспектыве стала бачная важнасць захавання і адраджэння таго ці іншага помніка.
Мы спадзяемся, што супастаўленне старых фотаздымкаў з сучаснымі выявамі падштурхне і гледачоў і саміх стваральнікаў фотакалажоў да лепшага разумення нашай гістарычнай спадчыны.

Адна з дасланых работ
Паглядзець іншыя дасланыя творы, прагаласаваць
Далучайцеся! Прызы будуць!
Конкурс гістарычнага фотакалажа!
01.04.2011



