Задайце пытанне міністру адукацыі!

06.04.2011

Абвешчана наўпростая тэлефонная лінія з міністрам адукацыі Сяргеем Маскевічам.

Педагогі, вучні і бацькі змогуць задаць свае пытанні міністру 20 красавіка, з 14 да 15 гадзін, праз нумар (+375 17) 292–27–98.

Таксама можна папярэдне даслаць пытанні на паштовы адрас «Настаўніцкай газеты» (220013 Мiнск, пр. Незалежнасці, 77) альбо на электронную пошту public@nastgaz.by з пазнакай “Наўпростая лінія з міністрам адукацыі”.

Паводле nastgaz.by